У Нясвіжы пройдзе свята паляўнічых і леснікоў |
| Друк | |
Анонсы
|
27.10.2016 12:32 |
Сёлета свята паляўнічых і леснікоў ладзіцца 29 кастрычніка ў Нясвіжы. Удзельнікі свята сустрэнуцца з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам, які ўжо не ўпершыню далучаецца да гэтага святкавання.
Па традыцыі іерарх даручыць удзельнікаў свята заступніцтву святога Губерта — апекуну паляўнічых і леснікоў. У праграме таксама святая Імша ў нясвіжскім касцёле Божага Цела.
Праграма святкавання:
- 10.30 — экскурсія па замку Радзівілаў і касцёле Божага Цела
- 13.00 — літургія ў касцёле (узначаліць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч)
- 13.30 — уручэнне падзячных грамат
- 14.00 — пачастунак
На свята запрашаюцца ўсе, хто ажыццяўляе свае хобі на прыродзе.
(VGr)
|