Семінарыя ў Пінску запрашае на сустрэчу міністрантаў і тых юнакоў, якія разважаюць над пакліканнем |
| Друк | |
Анонсы
|
29.10.2016 16:14 |
3-4 лістапада ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску адбудзецца сустрэча міністрантаў, а таксама тых маладых людзей, якія разважаюць над сваім пакліканнем.
У праграме сустрэчы запланаваны майстар-класы для міністрантаў, духоўна-пазнавальныя канферэнцыі, спартыўная і забаўляльная сустрэчы, магчымасць размовы з семінарыстамі і духоўнымі айцамі семінарыі. Для юнакоў, якія разважаюць над сваім пакліканнем, плануюцца дадатковыя духоўныя пункты праграмы.
Пачатак сустрэчы 3 лістапада ў 12.00, заканчэнне – 4 лістапада ў 16.00.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць праз наступныя кантакты:
Тэл. +375 25 604 44 186; +375 29 72 73 198 e-mail:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
(AG)
|