Рух «Сужэнскія сустрэчы» правядзе ў мінскім Чырвоным касцёле дзень сям’і | Друк |
Анонсы
31.10.2016 12:31

6 лістапада ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) пройдзе дзень сям’і. Святая Імша з гэтай нагоды распачнецца ў 11.00. Арганізатар ініцыятывы — рух «Сужэнскія сустрэчы» і парафія ў Чырвоным касцёле.

«Гэта першая наша спроба арганізаваць падобнае свята, спадзяёмся ў далейшым правесці падобнае мерапрыемства разам з іншымі сямейнымі рухамі і ў больш шырокім маштабе», — адзначылі арганізатары.

Пасля Імшы ў дольным касцёле будзе арганізавана праграма для дзяцей і дарослых. У белай дольнай зале святыні дзяцей чакаюць гульні з аніматарамі, конкурсы і салодкі стол.

У гэты час дарослыя будуць прысутнічаць у тэатральнай зале, слухаючы даклады на тэму дыялогу і вырашэння праблем у сужэнстве. З дакладамі выступяць аніматары руху «Сужэнскія сустрэчы» — святары і сямейныя пары.

Падчас мерапрыемства можна будзе набыць кнігу Ежы Гжыбоўскага «Дыялог як шлях духоўнасці». Удзельнікі змогуць таксама атрымаць кансультацыю па пытаннях сямейнага жыцця.

(LP)

 
© 2003-2025 Catholic.by