Малітоўныя рухі Магілёўшчыны збяруцца ў межах святкавання Года Міласэрнасці | Друк |
Анонсы
04.11.2016 13:46

5 лістапада пройдзе святкаванне Юбілейнага Года з удзелам малітоўных рухаў і супольнасцяў Магілёўскага рэгіёна. Сустрэча пад дэвізам «Супольнасць — месца праявы Міласэрнага Бога» распачнецца ў 11.00 у магілёўскай катэдры.

Запрашаюцца душпастыры і ўдзельнікі малітоўных рухаў Жывога Ружанца, Маці ў малітве, Клуба каталіцкай інтэлігенцыі, групы бл. Баляславы Лямэнт, трэці дамініканскі ордэн свецкіх, трэці францішканскі ордэн свецкіх і трэці кармэліцкі ордэн свецкіх.

Праграма:

  • 11.00 — урачысты ўваход у катэдру праз Брамы Божай Міласэрнасці
  • 11.15 — Літургія Гадзінаў
  • 11.30 — даклад «Супольнасць як месца праявы Міласэрнага Бога» (а. Раман Шульц ОР)
  • 12.00  — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 13.00 — урачыстая святая Імша (узначаліць біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, біскупскі вікарый Магілёўскага рэгіёна).

 

(VGr)

 
© 2003-2025 Catholic.by