Беларуская Каталіцкая місія ў Лондане запрашае на асвячэнне новай святыні | Друк |
Анонсы
15.11.2016 09:26

Новазбудаваная царква ў гонар святаначальніка Кірылы, біскупа Тураўскага, і ўсіх святых заступнікаў беларускага народа будзе асвечаная ў Лондане 17 снежня.

Урачыстаць адбудзецца ў 10.30 па адрасе Marian House, Holden Avenue, London N12 8HY. Бліжэйшая станцыя метро — Woodside Park.



Гэта адзіная ў замежжы адмыслова пабудаваная беларуская грэка-каталіцкая царква і першая драўляная царква ў Лондане ад часоў Вялікага пажару (1666 год).

Збудаваная на 30-я ўгодкі Чарнобыля, яна таксама будзе храмам-помнікам усім ягоным ахвярам.

Пасля Боскай Літургіі адбудзецца выступленне дырэктара Дабрачыннага фонду «Сакавік» Марыі Міцкевіч, прысвечанае дзейнасці Беларускай місіі і яе рэктара а. Аляксандра Надсана ў галіне дапамогі ахвярам Чарнобыля ў канцы 1980-х – пачатку 1990-х.

Урачыстасць завершыцца прыёмам ў Марыян Хаўз.

Падрыхтаваў Аляксандр Гелагаеў

 
© 2003-2025 Catholic.by