Пілігрымы з усёй Беларусі збяруцца на супольнай малітве ў Вільнюсе | | Друк | |
Анонсы |
16.11.2016 09:36 |
У лістападзе, калі Касцёл адзначае ўспамін Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вастрабрамскай), пілігрымкі з Беларусі да Вострай Брамы ладзяцца штогод. Маці Божая Вастрабрамская ўшаноўваецца хрысціянамі як заступніца Літвы і Беларусі. Культ Маці Божай з Вострай Брамы вельмі распаўсюджаны ў Беларусі, а копію абраза можна сустрэць у многіх беларускіх святынях — як каталіцкіх, так і праваслаўных. (VGr) |