У Магілёве запрашаюць адзначыць успамін св. Цэцыліі малітвай і канцэртам | Друк |
Анонсы
21.11.2016 16:51

22 лістапада парафія Св. Казіміра і св. Ядвігі ў Магілёве запрашае вернікаў на свята ў гонар святой Цэцыліі, апякункі касцёльных музыкантаў.

Святая Імша з малітвамі за ўсіх, хто сваімі музычнымі талентамі — спевам і граннем на інструментах — дапамагае хваліць Пана, адбудзецца ў 18.00.

Далей у праграме — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту са спевамі. Пасля гэтага ўсе запрашаюцца на канцэрт і салодкі стол.

У парафіі, як распавядае кс. Раман Шульц ОР, стварыўся маленькі аркестр, у якім на гітарах, званках, флейтах і перкусійных інструментах граюць і дарослыя, і дзеці.

Аляксандр Гелагаеў

 
© 2003-2025 Catholic.by