VII Фестываль Каляднай Песні пройдзе ў Івянцы |
| Друк | |
Анонсы
|
21.12.2016 09:27 |
Святы Францішак, каб наблізіць сваім сучаснікам гісторыю Нараджэння Збаўцы, восем вякоў таму арганізаваў першую ў свеце батлейку. Спадкаемцы святога Францішка — айцы францішкане з Івянца — запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел у VII Фестывалі Каляднай Песні, каб праз спеў і музыку праславіць Стварыцеля і Збаўцу.
Фестываль пройдзе ў Івянецкім доме культуры 8 студзеня. Пачатак а 14 гадзіне.
Да ўдзелу запрашаюцца хоры, гурты, сямейныя і іншыя групы. Усе ўдзельнікі выконваюць па дзве песні. Пажадана, каб выкананне мела музычнае суправаджэнне. Пра свой удзел паведаміць па тэлефоне: +375 29 556-77-98 а. Яўген
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
(VGr)
|