У Мінску распачалiся Першыя агульнабеларускія Салезіянскія дні моладзі (+праграма) |
| Друк | |
Анонсы
|
27.01.2017 19:11 |
27 студзеня пры парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску распачалiся Першыя агульнабеларускія Салезіянскія дні моладзі пад дэвізам «Мы сям'я! Кожны дом — школа жыцця і любові».
У межах мерапрыемства — супольная малітва, адарацыя, удзел у святой Імшы, вясёлая праграма, экскурсія па Мінску і Боско-шоў. g Праграма:
27 студзеня
- 18.00 — прыезд і рэгістрацыя
- 19.00 — вячэра
- 20.00 – 20.30 — вольны час
- 20.30 – 22.00 — «Салезіянскі двор»
- 22.30 – 23.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
28 студзеня
- 09.00 — Ютрань і тэматычны даклад
- 10.00 — падрыхтоўка да Дон Боско-шоў / экскурсія па горадзе
- 11.30 – 12.30 — ланч
- 14.00 — святая Імша (з удзелам Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра)
- 16.00 — Боско-шоў
- 17.30 — вячэра
Узрост удзельнікаў — ад 10 класа да 35 гадоў. Запрашаецца моладзь з усёй Беларусі.
Рэгістрацыя — да 22 студзеня. Паводле sdb.by (VGr)
|