Расклад набажэнстваў за адзінства хрысціян у дыяцэзіях Беларусі (абноўлена) | Друк |
Анонсы
17.01.2017 14:15

З 18 па 25 студзеня па ўсім свеце пройдзе Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў, якія праходзяць рэгулярна з 1968 года. Сёлета матэрыялы да набажэнства рыхтавалі хрысціяне з Германіі.

Матэрыялы да набажэнства можна паглядзець ТУТ>>

f Прапануем вашай увазе расклад малітваў за адзінства хрысціян, якія пройдуць у дыяцэзіях Беларусі.

Віцебская дыяцэзія

  • 24 студзеня — малітва за адзінства хрысціян у катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску з удзелам біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча і прадстаўнікоў іншых хрысціянскіх канфесій. Пачатак у 18.30.

Гродзенская дыяцэзія

  • 21 студзеня — малітва за адзінства хрысціян з удзелам біскупаў Гродзенскай дыяцэзіі і прадстаўнікоў іншых хрысціянскіх канфесій. Да ўдзелу запрошаны таксама святары, кансэкраваныя асобы і вернікі Гродна. Пачатак у 18.00 ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія

  • 21 студзеня — святая Імша з набажэнствам за адзінства хрысціян ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Пачатак св. Імшы ў 18.30.
    Малітва, у якой прымуць удзел прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій з удзелам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, распачнецца ў 19.15

Пінская дыяцэзія

  • 18 студзеня — святая Імша і малітва за адзінства хрысціян у касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах. Прымаюць удзел — біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка і дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец, а таксама святары і кансэкраваныя асобы Пінскай дыяцэзіі. Пачатак св. Імшы ў 12.00
  • 19 студзеня — святая Імша і малітва з удзелам запрошаных прадстаўнікоў іншых хрысціянскіх канфесій у пінскім касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Разам з біскупамі Пінскай дыяцэзіі ў святой Імшы будзе прымаць удзел і семінарыйная супольнасць. Пачатак у 18.30


(IL)

 
© 2003-2024 Catholic.by