Беларусы могуць прыняць удзел у міжнародным конкурсе ў гонар бл. Баляславы Лямэнт | | Друк | |
Анонсы |
25.01.2017 12:24 |
Галоўным дэвізам конкурсу з’яўляюцца словы: «Усё дзеля большай славы Пана» — гэта асноўны дэвіз і духоўны падмурак жыцця благаслаўлёнай Баляславы на шляху да святасці. Асноўнаю мэтаю конкурсу з’яўляецца распаўсюджанне культу благаслаўлёнай Баляславы, раскрыццё багацця яе асобы і духоўных цнотаў, яднанне сем’яў праз стварэнне ўмоваў для творчай працы ўдзельнікаў конкурсу. Хто можа ўдзельнічаць у конкурсе? Абсалютна ўсе асобы любога ўзросту. Для ўдзелу ў конкурсе абавязкова трэба азнаёміцца з яго ўмовамі па спасылцы, дзе змешчана інфармацыя пра партнёраў конкурсу, абавязковыя ўмовы для творчых працаў, спосабаў і адрасу іх адсылкі на конкурс. Арганізатары чакаюць творчых працаў да 1 сакавіка 2017 года. Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя ў красавіку 2017 года. Паводле ave-maria.by |