Мінск: Мітрапаліт Кандрусевіч памоліцца з прадстаўнікамі літоўскай дыяспары | Друк |
Анонсы
03.03.2017 08:03

9 сакавіка ў касцёле свв. Сымона і Алены Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць святую Імшу для літоўскай дыяспары ў Мінску. Святую Эўхарыстыю, якая запланавана на 18.00, іерарх будзе цэлебраваць на літоўскай мове.

Малітоўная сустрэча літоўскай дыяспары з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім прымеркавана да ўспаміну св. Казіміра — апекуна Літвы.

Імша на літоўскай мове цэлебруецца ў Мінску ўжо больш за чатыры гады. Ля яе вытокаў стаяў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, і на пачатку на Эўхарыстыю збіраліся ў мінскім Чырвоным касцёле. Цяпер святыя Імшы цэлебруюцца кожную трэцюю нядзелю месяца ў 14.00 у мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы.

У першыя гады існавання супольнасці ёю апекаваўся кс. Часлаў Адамовіч, а апошнія два гады — кс. Міхал Бубен.

(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by