У ноч з 8 на 9 красавіка ў Мінску пройдзе моладзевае чуванне |
| Друк | |
Анонсы
|
07.04.2017 08:16 |
Велікапоснае чуванне моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдзе ў ноч з 8 на 9 красавіка ў мінскай архікатэдры (пл. Свабоды, 9). Тэма сёлетняй малітоўнай сустрэчы — «Актуальнасць Фацімскага паслання Марыі аб малітве і навяртанні».
Да удзелу ў начным чуванні запрашаецца моладзь з усіх дыяцэзій.
Праграма:
- 21.30 — рэгістрацыя
- 22.00 — падрыхтоўка да святой Імшы (магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння)
- 22.30 — святая Імша (узначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр)
- 00.00 — тэматычная канферэнцыя
- 00.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- 01.30 — фільм «Удивительный замысел» пра бл. К’яру Лючэ Бадана
- 02.30 — Крыжовы шлях
- 03.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
- 03.30 — пачастунак
- 04.30 — Ружанец
- 05.00 — Песні жальбы
- 05.30 — благаслаўленне
Адказны — кс. Андрэй Калядка: +375292843813
(VGr)
|