У Пальмовую нядзелю ў Гродне адбудзецца працэсія з удзелам каталіцкай моладзі | Друк |
Анонсы
21.03.2017 15:57

/2/images/stories/news/2016/03/2016-03-18-pre-p.jpg9 красавіка ў Пальмовую нядзелю ў Гродне адбудзецца працэсія з вербамі і святая Імша. Да ўдзелу ў працэсіі і святой Імшы запрашаецца ўся моладзь дыяцэзіі. Пачатак працэсіі ў 13.00 на Бэрнардынскім узгорку.

Удзельнікі пройдуць па Савецкай плошчы да катэдральнага касцёла св. Францішка Ксаверыя, дзе ў 14.00 біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліць святую Імшу.

Усім удзельнікам патрэбна ўзяць з сабой вербы.

Як і ў мінулыя гады, будзе праходзіць своеасаблівы «конкурс вербаў» сярод парафій Гродна. Кожная з парафій, а таксама моладзевыя суполкі прэзентуюць свае святочныя вербы.

Grodnensis.by

 
© 2003-2024 Catholic.by