Музычныя вечары велікодных віншаванняў пройдуць у мінскай архікатэдры (+праграма) |
| Друк | |
Анонсы
|
11.04.2017 11:01 |
З 19 красавіка па 17 мая ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9) пройдуць музычныя вечары, прысвечаныя Вялікадню.
У гэты перыяд у касцёле па вечарах будуць выступаць прафесійныя хоры і майстры арганнай музыкі. Мастацкім кіраўніком музычных вечароў выступіць галоўны арганіст і капельмайстар мінскай архікатэдры Уладзімір Неўдах. Пачатак усіх выступленняў — 19.30.
Праграма: 19 красавіка - Хор Salutaris, мастацкі кіраўнік Вольга Янум
26 красавіка
- Вечар арганнай музыкі, выканаўца — Юлія Тамінэн (Фінляндыя)
3 мая
- Вечар арганнай музыкі, выканаўца — Кацярына Нікалаева
12 мая
- ХІІ Міжнародны форум студэнцкіх хароў «Папараць-кветка»
17 мая
- Вечар арганнай музыкі, выканаўцы — студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (клас аргана Уладзіміра Неўдаха)
(IL)
|