У Вялікую пятніцу біскуп Юрый Касабуцкі пройдзе Крыжовым шляхам на мядзельскай Кальварыі |
| Друк | |
Анонсы
|
13.04.2017 11:12 |
14 красавіка ў Вялікую пятніцу дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі ўзначаліць набажэнства Крыжовага шляху на Кальварыі ў Мядзелі.
З гэтай нагоды парафіяльная супольнасць запрашае ўсіх ахвотных вернікаў наведаць у гэты дзень мядзельскі касцёл Маці Божай Шкаплернай. 
Праграма:
- 15.00 — Крыжовы шлях па Кальварыі з удзелам біскупа Юрыя Касабуцкага
- 18.30 — літургія Мукі Пана ў мядзельскім касцёле з удзелам біскупа Юрыя Касабуцкага
а. Юрый Кулай OCD
|