Да 500-годдзя першай беларускай Бібліі ў Нарачы пройдзе конкурс біблійных ведаў | | Друк | |
Анонсы |
20.04.2017 15:50 |
Парафія Святога Апостала Андрэя запрашае моладзь Мядзельскага дэканата прыняць удзел у конкурсе біблійных ведаў, які адбудзецца 13 мая і прымеркаваны да 500-годдзя першай беларускай Бібліі. Святкаванне 500-годдзя першай друкаванай беларускай Бібліі з’яўляецца выдатнай нагодай звярнуць увагу не толькі на асобу Францішка Скарыны, але і на Біблію — Кнігу жыцця, якую наш суайчыннік першай сярод усіх кніг надрукаваў па-беларуску «людзям паспалітым дзеля добрага навучання». Конкурс біблійных ведаў будзе складзены на аснове Евангелля паводле Лукі. Арганізатары прапануюць анлайн віктарыну, дзякуючы якой можна праверыць веданне Святога Пісання. Праграма: Ірына Шнітоўская |