У Оршы пройдзе біблійны курс «Эмаўс» | Друк |
Анонсы
11.05.2017 10:19

З 19 па 21 мая ў Оршы пройдзе біблійны курс «Эмаўс». Тэма — Патрыярхі. Курс праводзяць доктар біблейскага багаслоўя Уладзіслаў Валаховіч і кс. Аляксандр Жарнасек МІС.

Біблійны Курс «Эмаўс» — гэта не столькі рэкалекцыі, а хутчэй заняткі па вывучэнні Бібліі. Апроч лекцый на курсе ёсць таксама практыка малітвы Божым словам. Курс прызначаны найперш для працы па вывучэнні Бібліі, таму неабходна мець з сабой усё тое, што бяруць студэнты на заняткі (Біблію, сшытак).

Паколькі курс патрабуе шмат працы і засяроджанасці, то ўдзел з дзецьмі пакуль не прадугледжаны.

Запіс трывае да 17 мая.

Дадатковыя інфармацыя па тэлефоне:
+375 (29) 713-02-33  кс. Аляксандр

Кс. Аляксандр Жарнасек МІС

 
© 2003-2024 Catholic.by