Місіянеры Святой Сям’і ладзяць пілігрымку ў Вільню-Чэнстахова-Ліхэнь |
| Друк | |
Анонсы
|
27.06.2017 08:03 |
Бягучы год у Каталіцкім Касцёле прысвечаны святкаванню 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. З гэтай нагоды 20–24 ліпеня Місіянеры Святой Сям’і арганізоўваюць пілігрымку з наведваннем марыйных санктуарыяў у Вільні, Чэнстахове і Ліхэні.
20 ліпеня, чацвер
- 05.00 — выезд з Мінска ў Вільню (наведванне санктуарыя Маці Божай Вастрабрамскай і святыняў горада, удзел у святой Імшы, вольны час да вечара)
- Начны пераезд у Чэнстахову
21 ліпеня, пятніца
- Раніцай прыезд у Чэнстахову і размяшчэнне
- Сняданне і вольны час
- Святая Імша
- Вячэра
22 ліпеня, субота
- Раніцай экскурсія ў Кракаў і вяртанне ў Чэнстахову
- Начное малітоўнае чуванне каля цудадзейнага абраза Маці Божай Чэнстахоўскай і сустрэча са святарамі, які працуюць у далёкіх місійных краінах
23 ліпеня, нядзеля
- Святая Імша
- Сняданак
- Выезд у Ліхэнь (малітва ў санктуарыі, вячэра, вольны час)
24 ліпеня раніцай выезд у Мінск.
Кошт пілігрымкі — 125 еўра (без уліку кошту візы — 60 еўра; ёсць верагоднасць атрымаць для групы бясплатныя візы).
Праграма можа быць зменена.
Запіс і падрабязная інфармацыя па тэлефоне: +375 (25) 77-100-80 e-mail:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
(VGr)
|