Як стаць святаром: семінарыя ў Гродне абвясціла набор новых кандыдатаў | | Друк | |
Анонсы |
05.06.2017 12:00 |
Працэс падрыхтоўкі да святарства ў гродзенскай семінарыі працягваецца 7 гадоў. Першыя два гады прысвечаны вывучэнню філасофскіх прадметаў і моваў. Наступныя чатыры гады — вывучэнню пераважна прадметаў тэалагічнага накірунку. Акрамя інтэлектуальнай падрыхтоўкі і духоўнага фарміравання прадугледжана літургічная практыка ў парафіях. Пасля 5 курса, перад прыняццем дыяканскіх пасвячэнняў, прадугледжаны адзін год літургічна-душпастырскай практыкі пры парафіі. Пасля заканчэння 7-гадовай фармацыі кандыдат мае права звяртацца да біскупа з просьбай удзялення яму прэзбітэрскага пасвячэння. Спіс дакументаў для паступлення:
Экзаменацыйны іспыт, які будзе праходзіць 10 ліпеня і 7 жніўня, распачынаецца ў 10.00 (ёсць магчымасць начлегу). Падчас уступнага экзамену кандыдат павінен паказаць свае веды па асноўных тэмах з катэхізіса і актуальнага жыцця Каталіцкага Касцёла. Больш інфармацыі пра гродзенскую семінарыю — на афіцыйнай старонцы ўстановы: Прыём дакументаў праходзіць у рэктараце семінарыі кожны дзень акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў па папярэднім запісе: Адрас: Е-mail: Тэлефон: Кс. д-р Раман Рачко, рэктар |