Парафія Божага Цела ў Мінску запрашае на адпустовую ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста |
| Друк | |
Анонсы
|
15.06.2017 10:10 |
15 чэрвеня Касцёл адзначае ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста — Божага Цела. Мінская супольнасць айцоў кармэлітаў босых і парафія Божага Цела ў Мінску запрашаюць на супольнае святкаванне ў капліцу Маці Божай Шкаплернай па вул. Герасіменкі 6/1.
Урачыстыя святыя Імшы адбудуцца ў 9.00 і ў 19.00. У 19.00 узначаліць адпустовую Імшу і ўдзеліць вернікам сакрамэнт канфірмацыі дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі,. 
Пасля св. Імшы адбудзецца Эўхарыстычная працэсія з малітвай каля чатырох алтароў.
а. Сяргей Трысцень OCD
|