Новую капліцу ў клінічным шпіталі ў Бараўлянах асвецяць 9 ліпеня | | Друк | |
Анонсы |
08.07.2017 13:59 |
Урачыстасць распачнецца ў 9.45. Бальнічная капліца арганізуецца намаганнямі салезіянскай супольнасці з рыма-каталіцкай парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах на чале з яе пробашчам кс. Казімірам Шыдэлкам SDB. Эўхарыстыя будзе цэлебравацца кожныя аўторак, сераду і чацвер. Капліцу змогуць наведваць таксама пацыенты іншых карпусоў — абласной бальніцы і дзіцячай анкалогіі, будынкі якіх знаходзяцца побач са шпіталём ветэранаў. |