У Віцебску абмяркуюць духоўную спадчыну Францішка Скарыны | | Друк | |
Анонсы |
21.06.2017 11:59 |
23 чэрвеня ў Віцебску пройдзе Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Францішак Скарына і ягоная духоўная спадчына ўчора і сёння».
Канферэнцыя пройдзе ў канферэнц-зале Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава. Яе арганізатарамі выступілі гістарычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, Віцебская дыяцэзія Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі і Біблійнае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь. Арганізацыйную падтрымку аказваюць беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, генеральны архіў Ордэна марыянаў у Рыме, грэка-каталіцкая парафія Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску. Навуковую кансультацыю ў працэсе падрыхтоўкі канферэнцыі аказвалі архімандрыт Сяргей Гаек і а. Кірыл Міронаў з Рыма. Канферэнцыя мае інтэрдысцыплінарны і міжканфесійны характар. У яе працы прымуць удзел прадстаўнікі праваслаўнай, рыма-каталіцкай, грэка-каталіцкай і пратэстанцкіх канфесій, а таксама даследчыкі свецкіх адукацыйных установаў. Падчас канферэнцыі прагучаць даклады замежных навукоўцаў з Венецыі, Рыма, Варшавы і Любліна, а таксама беларускіх даследчыкаў з Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, прадстаўнікоў Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Мінскай Духоўнай Акадэміі. Праграма канферэнцыі:
Кантактная інфармацыя: +375 (29) 895-25-18 Кацярына Лаўрыненка (cath) |