Каталіцкую моладзь з Беларусі запрашаюць да ўдзелу ў фестывалі «Przystań młodych» у Беластоку | Друк |
Анонсы
07.07.2017 09:11

Przystań młodych — адмысловы евангелізацыйны фестываль для моладзі, які праводзіцца штогод у розных частках Польшчы.

Сёлета ён пройдзе 31 жніўня — 2 верасня. Фестываль арганізоўвае Беластоцкае асяроддзе новай евангелізацыі ў парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі ў Беластоку (Польшча).

Умовы ўдзелу

Удзельнікі фестывалю павінны быць старэйшымі за 15 гадоў. З сабой трэба мець Біблію і нататнік.

Гасцямі фестывалю стануць кс. Кшыштаф Кралка SAC, акцёр Дарыюш Кавальскі, актрыса Патрыцыя Хурлак, Дабрамір Макоўскі, госпел-гурт Trzecia Godzina Dnia, гурт Powołani By Wielbić.


«Хочаш вырвацца з цемры? Перажыць бліжэйшыя адносіны з Богам? Патанчыць і паспяваць, а галоўным чынам праславіць Бога? Падавай заяўку на Przystań młodych», — звяртаюцца арганізатары.

Кошт удзелу за чалавека — 50 злотых (+20 злотых за пасілкі — для тых, хто можа).

Падрабязная інфармацыя тут

(cath)



 
© 2003-2024 Catholic.by