Праграма ўрачыстасцей Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі |
| Друк | |
Анонсы
|
10.07.2017 11:28 |
Урачыстасці Маці Божай Шкаплернай 14-15 ліпеня пройдуць у кармэліцкай
парафіі ў Мядзелі. Вернікі парафіі разам з супольнасцю кармэлітаў босых
запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел у святкаванні адпустовай
урачыстасці ў гонар Маці Божай Шкаплернай. 
Падчас візіта кардынала Крыстафа Шонбарна на мядзельскую Кальварыю, 2016 г./Віталій Палінеўскі, catholic.by Праграма ўрачыстасці: 14 ліпеня:
- 18. 00 – св. Імша ў касцёле і заканчэнне навэнны да Маці Божай Шкаплернай
- 19.00 – Набажэнства Крыжовага шляху на Мядзельскай Кальварыі. Пачатак – каля ўваходнай Брамы прабачэння
15 ліпеня:
- 09. 00 – св. Імша ў касцёле
- 09.45 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- 11.30 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
- 12.00 – адпустовая св. Імша, якую ўзначаліць а. Бернард Радзік OCD, пробашч парафіі Св. Андрэя, Апостала ў Нарачы. Гамілію прамовіць а. Аляксандр Стока OCD, пробашч парафіі Божага Цела ў Мінску.
(cath)
|