«Музычная майстэрня» у Івянцы | | Друк | |
Анонсы |
23.07.2007 03:00 |
![]() 23–28 ліпеня 2007 г. у Івянцы (Валожынскі раён) пры касцёле святога Міхала Арханёла пройдуць заняткі музычнай майстэрні (майстар-класы) для касцёльных хораў, гуртоў спевакоў, кантараў і моладзі, якая рыхтуецца да выканання гэтых абавязкаў. Разам з тым майстар-класы носяць характар рэкалекцый. ![]() Мэта майстар-класаў — не толькі музычная падрыхтоўка, але таксама набыццё вопыту супольнага спеву і творчаага падыходу да музычнага аздаблення літургіі. У майстэрні удзельнікі змогуць засвоіць традыцыйныя касцёльныя спевы, простыя элементы харалу, чатырохгалосную апрацоўку псальмаў, старажытныя песні і творы маладых кампазітараў, спевы і каноны Тэзэ. Заняткі ў майстэрні праводзяць сп. Ян Паспяшальскі разам з а. Рафалам Кабылінскім SI, кампазітарам Паўлам Бэнбенкам з дапамогаю гурту спевакоў з парафіі св. Тамаша з Варшавы і іншых спецыялістаў у галіне касцёльнай музыкі. ![]() Увага! Заняткі ў майстэрні — гэта інтэнсіўная праца і вучоба, таму ўдзельнічаць у іх могуць толькі асобы, якія маюць непасрэднае дачыненне да касцёльнага спеву, не малодшыя за 15 гадоў. ![]() Пры адборы дэлегатаў варта ўзяць пад увагу, каб у майстар-класах бралі ўдзел як дзяўчаты, так і хлопцы, каб не было недахопу мужчынскіх галасоў. Пажадана, каб гэтыя асобы мелі вопыт супольнага спеву ў хорах. ![]() Удзел у майстэрні бясплатны. Усе ўдзельнікі абавязкова павінны мець з сабою спальнікі і дыванкі, спеўнікі, нотныя сшыткі, у выпадку патрэбы — музычныя інструменты. Размяшчэнне і харчаванне забяспечваюць арганізатары. ![]() Спіс удзельнікаў павінен быць зацверджаны пробашчам парафіі, завераны парафіяльнай пячаткай і дасланы на адрас: ![]() «Музычная майстэрня» вул. Пушкіна, 1 222370, Івянец Валожынскі р-н, Мінская вобл. ![]() Для даведак: тэл. 8 01772 531 70 факс 8 01772 519 91 e-mail: \n Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript > Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript |