Святы Ян Павел ІІ пра Бацькаўшчыну, мову і свабоду, адвагу і любоў | Друк |
Публіцыстычная старонка Аляксандра Гелагаева
22.10.2015 17:06

З нагоды ўспаміну святога Яна Паўла ІІ прапануем некалькі ягоных найпрыгажэйшых выказванняў пра любоў да Радзімы, свабоду і смеласць.

 

  • Не жадайце Бацькаўшчыны, якая вам нічога не каштуе.

  • Свабоду немагчыма толькі мець, ёю немагчыма толькі карыстацца. Яе трэба ўвесь час зноў адбудоўваць і рабіць яе рэчаіснасцю.
     
  • Няма свабоды без праўды. Свабода — гэта катэгорыя этычная.

  • Выбіраючы і здзяйсняючы сапраўднае дабро ў асабістым і сямейным жыцці, у эканамічнай і палітычнай рэчаіснасці, ці ўрэшце ў нацыянальным і міжнародным асяроддзі, чалавек рэалізуе сваю свабоду ў праўдзе.

  • Цывілізацыя, якая адкідае безабаронных, заслугоўвае імя варварскай.
     
  • Няма большага народнага скарбу, чым разумныя грамадзяне.
     
  • Моцная Богам сям'я ёсць сілай чалавека і нацыі.
     
  • Нацыя гіне, калі духоўна разбэшчваецца, нацыя ўзрастае, калі яе дух робіцца больш чыстым, і ніякія знешнія сілы не змогуць гэтаму супрацьстаяць.
     
  • Гісторыя вучыць, што дэмакратыя без каштоўнасцяў лёгка ператвараецца ў яўны ці прыхаваны таталітарызм.
     
  • Народы фіксуюць сваю гісторыю ў навуковых працах, перадаюць у разнастайных формах дакументаў, дзякуючы якім ствараюць уласную культуру. Галоўнаю прыладаю гэтага паслядоўнага стварання з’яўляецца мова. З яе дапамогаю чалавек выказвае праўду пра свет і пра сябе самога і дазваляе іншым удзельнічаць у пладах сваіх пошукаў у розных сферах.
     
  • Няма міру без справядлівасці, няма справядлівасці без прабачэння.
     
  • Любоў, якая гатова нават аддаць жыццё, не загіне.
     
  • Майце адвагу жыць для любові. Бог ёсць Любоўю.

Аляксандр Гелагаеў паводле credo-ua.org

 
© 2003-2024 Catholic.by