Чатыры песні для... разважанняў у Вялікім посце | Друк |
Усяго патроху
30.03.2017 09:17

Мы прызвычаіліся, што музыка ў час Вялікага посту хутчэй маветон — многія ў якасці вялікапоснай пастановы стараюцца не слухаць музыку ўвогуле.

Але калі музыка дае натхненне да разважання над Божым словам, чаму б не скарыстацца гэтай магчымасцю?

Прапануем вашай увазе чатыры кампазіцыі таленавітых музыкантаў-католікаў, якія стварылі праект VIGIL — адмысловы анлайн-рэсурс, з мэтай дапамагчы веруючым людзям засяроджвацца на малітве сярод мітусні штодзённасці.

Скрыпка, віяланчэль, фартэпіяна і вакал. Для ўдзельнікаў VIGIL гэты праект не проста гурт, які стварае новыя кампазіцыі і гастралюе. Музыкі заўсёды падкрэсліваюць: іх творчасць — адбітак іх шляху веры, а таксама дапамога іншым у пілігрымцы да Бога.

На сёння музыканты стварылі асобныя блокі з уласна запісаных песень для Адвэнту, а таксама перыяду Божага Нараджэння і Вялікага посту.

Ніжэй прадстаўлены чатыры песні, пад якія можна разважаць, маліцца і размаўляць з Богам.

1.«Praise to You»

2. «Lord, have mercy»

3. «No words»

4. «Where you there»


Паводле CREDO,
Пераклад і адаптацыя І.Лапато



 
© 2003-2024 Catholic.by