Кардынал Свёнтэк наведаў свой тытулярны касцёл | | Друк | |
Беларусь |
14.12.2009 02:11 |
![]() Кардынал распавёў пра свае сёлетнія юбілеі: сваё 95-годдзе, 70 год святарскага служэння і 15-годдзе атрымання кардынальскага берэта. Вернікі з увагай і апладысментамі ўспрымалі словы кардынала. Пасля святой Імшы пробашч парафіі кс. Дон Карло зрабіў падарунак усім біскупам і кожнаму ўручыў абраз Маці Божай. Арцыбіскуп Кандрусевіч у сваю чаргу распавёў пра тое, што парафія св. Джэрома Маліелля звязана з Усходняй Еўропай як праз кардынала Казіміра Свёнтка, так і праз Сусветны Дзень Моладзі 2000 года. Менавіта ў гэтым касцёле праходзілі катэхезы для беларускай і расійскай моладзі. Катэхезы ў гэтай святыні праводзілі сам арцыбіскуп і біскуп Антоні Дзям’янка. Мітрапаліт Кандрусевіч пажадаў вернікам плённага Адвэнту і павіншаваў іх з надыходзячымі святамі Божага Нараджэння і Новым Годам. |