9 мая вернікі Беларусі будуць маліцца ў інтэнцыі воінаў, што загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны | Друк |
Беларусь
07.05.2010 13:53

9 мая 2010 г. праваслаўныя, католікі, юдэі і мусульмане Беларусі будуць маліцца ў інтэнцыі воінаў, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

«Ва ўсіх праваслаўных храмах у Дзень Перамогі адбываецца штогадовы ўспамін загінуўшых воінаў, якія паклалі сваё жыццё за веру, Айчыну і народ, і за ўсіх, хто зведаў пакутніцкую смерць у гады Вялікай Айчыннай вайны», — паведамілі інфармацыйнаму агенцтву «Интерфакс» у Мінскім епархіяльным упраўленні Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Малітвы падзякі тым, хто ваяваў у гады вайны, а таксама ў інтэнцыі здароўя ветэранаў будуць узносіцца 9 мая таксама ва ўсіх касцёлах нашай краіны.

Традыцыйна ў гэты дзень за загінуўшых падчас вайны моляцца таксама беларускія мусульмане і юдэі.

 
© 2003-2025 Catholic.by