У Мінск прыйшоў Другі ўсебеларускі Крыжовы шлях «Царква і армія» | | Друк | |
Беларусь |
07.05.2010 15:35 |
Сустракаючы ўдзельнікаў Крыжовага шляху, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, сказаў: «Гэты Крыжовы шлях — таксама змаганне. Гэта бітва з духам бяспамяцтва і хлусні, грамадзянскага супрацьстаяння і адчужэння ад шматвекавой гісторыі». Кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы, словы якога перадае агенцтва БелТА, звярнуў увагу на тое, што ўдзельнікі пранеслі з сабою капсулу, у якой сабрана зямля з тых мясцін Беларусі, дзе праходзілі буйныя бітвы. «Гэта зямля — нацыянальная святыня, крыніца сілы», — адзначыў Мітрапаліт. Кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы падкрэсліў, што, хоць з часу Вялікай Перамогі прайшло 65 год, «мы не перастаем чуць рэха гэтай вайны», у якім «кожны можа пачуць нешта сваё, а потым настойваць на сваёй праўдзе, на сваім разуменні прычын і наступстваў Другой сусветнай вайны». «Ёсць тое адзінае, што здзейснена ў сваёй прастаце і бясспрэчна ў сваёй гістарычнай праўдзе — гэта баявы кліч салдацкага сэрца „За Радзіму!“», — дадаў Мітрапаліт Філарэт. |