У Мінску з’явіцца вуліца імя Еўфрасінні Полацкай |
| Друк | |
Беларусь
|
20.05.2010 11:04 |
З 20 мая 2010 г. на карце Мінска з’явяцца назвы новых вуліц. Адна з іх, якая знаходзіцца на этапе праектавання і будзе працягам вуліцы Пятра Глебкі ў межах вуліц Прытыцкага — Адаеўскага, будзе мець назву Еўфрасінні Полацкай. Аб гэтым паведамляецца ў рашэнні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.
Рашэнне № 294 «Аб прысваенні новым вуліцам і перайменаванні вуліцы Гандлёвай у горадзе Мінску» прынята якраз напярэдадні 23 мая — дня ўспаміну ў Рускай Праваслаўнай Царкве святой Еўфрасінні. Памяць святой ушаноўваецца таксама ў трэцюю нядзелю пасля Пяцідзесятніцы.
|