У беларускіх мусульман распачынаецца Рамадан | Друк |
Беларусь
10.08.2010 14:43

Увечары 10 жніўня 2010 г. у беларускіх мусульман, як і ў мусульман усяго свету, распачнецца святы месяц Рамадан. Аб гэтым інфармацыйнаму агенцтву «Интерфакс» паведаміў муфцій Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Беларусі Абу-Бекір Шабановіч.

З 11 жніўня і на працягу 29 дзён мусульманскія вернікі будуць захоўваць пост. Па словах муфція Абу-Бекіра Шабановіча, «пост — гэта не толькі час фізічнага ўстрымання, але ў першую чаргу ўстрымання духоўнага, ад няправільных спраў». Рамадан завершыцца 9 верасня трохдзённым святам Ураза-байрамам.

«Любая ласка ў гэтым месяцы спасылаецца ад Найвышэйшага ў тысячы разоў больш, чым у іншым, таксама і грахі, учыненыя ў гэтым месяцы, перавышаюць учыненыя ў іншы час», — адзначыў муфцій Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Беларусі. У апошнія дні посту вернікі раздаюць ачышчальную міласціну.

 
© 2003-2024 Catholic.by