Пратакол выніковага пасяджэння журы VI Мiжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм | Друк |
Беларусь
11.09.2010 11:50
11 верасня 2010 г. у Глыбокім завяршыўся VI Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх дакументальных фільмаў і тэлепраграм «Magnificat». Прапануем вашай увазе вынікі мерапрыемства.

е ПРАТАКОЛ
выніковага пасяджэння журы
VI Мiжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх
дакументальных фільмаў і тэлепраграм

«MAGNIFICAT-2010»


І . Гран-Пры:

Фільм «Дзённік горнага святара» (Monotrope, Італія)
Аўтары сцэнарыя: Стэфано Саверыёні, П'етра Альбіна. Рэжысёр: Стэфано Саверыёні.

ІІ. Прыз за лепшую тэлепраграму:

Тэлевізійная праграма «Блакадная вера» («Калекцыя Інакенція Іванова», Расія).
Аўтар сцэнарыя: Інакенцій Іваноў. Рэжысёры: Марыяна Бірукова, Інакенцій Іваноў.

III. Прыз «Нацыянальнага Карытас» за лепшы дакументальны фільм:

Фільм «Прытулак» (Грузінтэлефільм, Грузія).
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Роланд Барашвілі.

IV. Спецыяльныя прызы:

Прыз Каталіцкай асацыяцыі для камунікацый «Signis-Беларусь».
Фільм «Габрэй Ішай» (Telewizja Polska, Польшча)
Аўтар сцэнарыя: Юліта Валашыньска, Кшыштаф Журоўскі.
Рэжысёр: Юліта Валашыньска, Кшыштаф Журоўскі.
«За арыгінальнасць рэжысёрскага рашэння».

Прыз Міжнароднага каталіцкага фестывалю «Niepokalanów» (Польшча).
Фільм «Лямпа не гасне» (Студыя імя св. Іаана Воіна, Беларусь).
Аўтар сцэнарыя і рэжысер: Максім Міхальцоў.
«За рэжысёрскую трактоўку тэмы духоўнага адраджэння чалавека».

Прыз глядацкіх сімпатый і дыплом «За эстэтычна-філасофскае рашэнне тэмы чалавечай годнасці».
Фільм «Казімір, злодзей» (Religia TV, Польшча).
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Ёанна Крэта-Вуйтовіч.

Прыз Віцебскага аблвыканкама.
Фільм «Храмавае кола Паазер'я» (РУП «Беларускі відэацэнтр», Беларусь).
Аўтар сцэнарыя: Галіна Злабенка.
Рэжысёр: Валерыя Скварцова.
«За стварэнне прывабнага вобразу хрысціянскай Беларусі».

Прыз Кангрэгацыі айцоў францішканаў.
Фільм «Лаўрышава» (Беларусьфільм, Беларусь).
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Ірына Волах.

Прыз Глыбоцкага райвыканкама.
Фільм «Перасячэнні ў прасторы і ў часе» (Чырвоны касцёл, Беларусь).
Аўтар сцэнарыя: кс. Уладыслаў Завальнюк, Уладзімір Арлоў.
Рэжысёр Уладзімір Арлоў.
«За адлюстраванне незвычайнай пілігрымкі».


V. Дыпломы і прызы дзіцячага журы:

У намінацыі «За лепшы анімацыйны фільм» узнагароду падзялілі між сабой два анімацыйныя фільмы.
Анімацыйны фільм «Пра звяроў і людзей» (Shol-studio «Shar», Расія).
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Аляксей Зайцаў.
Анімацыйны фільм «Пра Васіля Блажэннага”» (Расія).
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Наталля Бярозавая.

«За творчы дэбют у анімацыі»:
Анімацыйны фільм «Як Несцерка і Спрыдзіціс шчасце шукалі» (Лудзенская мастацкая школа імя Ю. Сойкана, Латвія-Беларусь).
Аўтар сцэнарыя: Сандра Воркале, Таццяна Кіўлева, Святлана Скавырка, Жанна Балабуева.
Рэжысёр: Дацэ Ліепа.

VI. Дыпломы і прызы журы:

Фільм «Таямніцы Фацімы» (Rai Educational, Італія).
Аўтар сцэнарыя і рэжысер: Элізабет Кастанья.
«За сцэнарый і глыбокае рознапланавае даследаванне таямніцы Фацімы і яе ролі ў сучаснай гісторыі».

Фільм «Дон Карла Ньёкі. Святар, які шукаў Бога сярод людзей» (DB video for Don Gnocchi Foundation, Італія).
Аўтар сцэнарыя: Эмануэле Брамбілья, Джэймз Вара.
Рэжысёр: Карла і Паола Дэ Б’язэ, Джэймз Вара.
«За экраннае ўвасабленне тэмы хрысціянскага гуманізму».

Фільм «Рука міру» (Salt and Light Television, Канада).
Аўтар сцэнарыя: Дэвід Нальеры.
Рэжысёр: Дэвід Нальеры, Рычард Валенці.
«За раскрыццё тэмы гістарычнай справядлівасці».

Фільм «Няма жанчыны, няма слёз» (Jesuit grammar school in Osijek, Харватыя).
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Марыя Маргарыта Клабучар.
«За лепшы дэбют».

Фільм «Экзарх Фёдараў. Паміж святлом і цемрай» («Отчий дом», Расія).
Аўтар сцэнарыя: Якаў Вальфковіч.
Рэжысёр: Аляксандр Купрын.
«За рэжысуру».

Фільм «Канец свету» (Eurofilm - Missioni Don Bosco, Італія).
Аўтар сцэнарыя: Элізабета Гатта, Давідэ Дэмікеліс.
Рэжысёр: Давідэ Дэмікеліс.
«За лепшую аператарскую работу ў паказе хараства свету».

Фільм «Край Белавежскі». (Беларусьфільм, Беларусь).
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Вольга Дашук.
«За паэтычнае асэнсаванне вобразу Беларусі».

Фільм «Звычайны антыфашызм» («Скрытая камера», Расія).
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Кацярына Іванова.
«За творчую смеласць у паказе вострых праблем сучаснасці».

Фільм «Св. Каласанс. Рэвалюцыя ў адукацыі» (Goya Producciones S.A., Іспанія).
Аўтар сцэнарыя  і рэжысёр: Адрэс Гаррыга.
«За стварэнне выяўленчага вобразу ў культурна-асветніцкім фільме».

Фільм «Зразумець чалавека» (Фільмалабараторыя ”Ирпенский круг” і кінакампанія «Лествица», Украіна). Аўтар сцэнарыя  і рэжысёр: Аляксандр Сталяроў.
«За ўдалы выбар героя».

Фільм «Маё жыццё, тваё жыццё» (Don Bosco IMAGE, Індыя).
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Джыджы Калаваналь SDB.
«За раскрыццё тэмы хрысціянскай міласэрнасці».

Фільм «Вусны, стуленыя для маўчання» (Jano studija, Літва).
Аўтар сцэнарыя: Армінас Янкаўскас.
Рэжысёр: Айдас Маркаўскас.
«За адлюстраванне тэмы экуменізму».

Фільм «Галоўная роля» (Cтудыя імя св. Іаана Воіна, Беларусь).
Аўтар сцэнарыя: Віталь Любецкі.
«За своеасаблівую трактоўку актуальнай праблемы барацьбы са СНІДам».

Фільм «Хлопец маёй сяброўкі» (Фонд Маладога Кіно, Польшча).
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Пшэмэк Млыньчык.
«За арыгінальнасць рэжысёрскай трактоўкі вобраза сучаснага святара».

VII. Спецыяльны дыплом і прыз старшыні фестывалю:

Ксёндз магістр Уладзіслаў Завальнюк «За ўклад у развіццё хрысціянскага дакументальнага кіно».

 
© 2003-2024 Catholic.by