| «Magnificat-2011» распачнецца 6 верасня ў Мінску | | Друк | |
| Беларусь |
| 22.02.2011 12:42 |
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі зацвердзіла тэрмін правядзення VII Фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлеперадач «Magnificat-2011». На гэты раз фестываль пройдзе з 6 па 10 верасня ў Мінску і Глыбокім.Як адзначае старшыня фестывалю Юрый Гарулёў, вопыт мінулага года паказаў станоўчы вынік новаўвядзенняў — перанясення тэрміну з лета на восень і распачацце фестывалю ў Мінску. З умовамі адбору фільмаў ў хуткім часе можна будзе азнаёміцца на сайце www.signis.by. |