«Мама, гэта я!» — працягваецца конкурс на лепшы фотаздымак дзіцяці | Друк |
Беларусь
23.05.2011 15:06

Арганізатары канцэрта-акцыі «У абарону жыцця» арганізавалі конкурс «Мама, гэта я!» на лепшы фотаздымак дзіцяці ва ўзросце да аднаго года. З 4 мая гг. на адрас арганізатараў было даслана звыш 200 лістоў з фотаздымкамі.

Кожны ліст прасякнуты любоўю і радасцю. Выбраць лепшы фотаздымак было нялёгка, таму лепшымі будуць названы 10 аўтараў. Пераможцы атрымаюць квіткі на канцэрт «У абарону жыцьця!», які адбудзецца 1 чэрвеня ў КЗ «Мінск», а таксама падарункі ад арганiзатараў конкурсу дзiцячага малюнка «Свет з марай».

Убачыць дасланыя фотаздымкі можна па наступнай спасылцы >>>

 
© 2003-2024 Catholic.by