З біяграфіі новапрызначанага Апостальскага Нунцыя ў Беларусі | Друк |
Беларусь
15.07.2011 13:10

Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці нарадзіўся 7 кастрычніка 1955 г. у г. Верона, што ў Італіі. Святарскае пасвячэнне атрымаў 29 мая 1982 г.

Cкончыў факультэт Усходніх моваў і літаратуры пры Венецыянскім дзяржаўным універсітэце «Cà Foscari», а таксама атрымаў вучоную ступень магістра навукі святой літургіі пры Папскім літургічным інстытуце св. Анзэльма ў Рыме.

У 1985 г. паступіў на служэнне ў Апостальскую Сталіцу ў Кангрэгацыю па справах усходніх Касцёлаў. Да свайго прызначэння Апостальскім Нунцыем у Беларусі нёс служэнне ў Грузіі, Арменіі і Азербайджане.

 
© 2003-2024 Catholic.by