Завяршыўся фотаконкурс «Чалавек — Божае стварэнне». Аб’яўляем пераможцаў | Друк |
Беларусь
01.08.2011 16:04

1 жніўня завяршыўся фотаконкурс «Чалавек — Божае стварэнне», арганізаваны парталам Catholic.by і газетай Віцебскай дыяцэзіі «Каталіцкі Веснік». Мэта конкурсу — нагадаць аб каштоўнасці, прыгажосці і годнасці кожнага чалавечага жыцця, незалежна ад узросту і сацыяльнага палажэння.

Фотаконкурс таксама стаў водгукам на законапраект аб рэпрадуктыўных тэхналогіях, пратэстам супраць легалізацыі ў Беларусі сурагатных маці, банкаў донарскіх клетак і зачацця ў прабірцы.

Віншуем пераможцаў конкурсу і запрашаем 6 жніўня на Малітоўную сустрэчу моладзі ў Івянцы, дзе ў 21.40 адбудзецца цырымонія ўручэння прызоў.

Усім дзякуем за ўдзел.


Спіс пераможцаў і прац, адзначаных найбольшай колькасцю балаў:

1. Анастасія (г. Ліда)
«Найлепшы пастыр і лекар»
«Дзіцячая радасць»
«Да Цябе я хачу быць бліжэй»

2. Насця (Геранёны)
«Воля чалавека»

3. Марта Ківачыцкая (Гродна)
«Разам назаўсёды»
«Хросны бацька з сынам»
«Дзіця ад Бога»

4. Марыя (Браслаў)
«Жыццё ў тваіх руках»

5. Надзея Гацак (Мінск)
«Няхай Божая Любоў ліецца на мяне»

6. Кацярына (Мінск)
«Які след пакінеш...»

7. Вікторыя (Гродна)
«Шчасце на далоні»

8. Яўгенія (Нарач)
«Як добра, што я ёсць»

9. Катажына (Mensk)
«Твая любоў не спіць...»
«Цуд»

10. Аксана (Параф'янава)
«У імкненні — усмешка, ва ўсмешцы — увесь свет».


Падрабязная інфармацыя па тэлефоне:
+375 17 287 64 78

 
© 2003-2024 Catholic.by