Біскуп Казімір Велікаселец: святой памяці кардынал Свёнтэк з верай праходзіў праз усе жыццёвыя выпрабаванні | Друк |
Беларусь
20.08.2011 18:41

20 жніўня а 12 гадзіне ў Пінскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі святары і вернікі на чале з дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі Казімірам Велікасельцам падчас святой Імшы маліліся ў інтэнцыі кардынала Казіміра Свёнтка ў 30-ы дзень пасля яго смерці.

Біскуп Казімір Велікаселец прамовіў гамілію, у якой узгадаў некаторыя цяжкія моманты з жыцця кардынала Свёнтка — іх ён здолеў прайсці з моцнай верай, пакладаючы надзею ў Богу.

Непасрэдна пасля святой Імшы, якая была спалучана з ютранню, вернікі і святары накіраваліся да месца спачынку іерарха, дзе памаліліся малітвай Анёл Панскі.

У святой Імшы прынялі ўдзел каля 25 святароў, а таксама шматлікія вернікі і ўсе, хто ведаў святой памяці архіпастыра.
 
© 2003-2024 Catholic.by