Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кардыналам Куртам Кохам | | Друк | |
Беларусь |
14.11.2011 13:18 |
У нашую краіну кардынал прыехаў для ўдзелу ў канферэнцыі, прысвечанай дыялогу паміж Праваслаўнай Царквой і Каталіцкім Касцёлам. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі адсутнічаюць міжканфесійныя канфлікты, і краіна можа быць прыкладам добрых узаемаадносінаў розных рэлігій. Як паведамляе БелТА, Прэзідэнт падзякаваў Каталіцкаму Касцёлу за падтрымку, якую ён аказвае Беларусі, у тым ліку на міжнароднай арэне. У сваю чаргу кардынал Кох адзначыў, што гэта першы яго візіт у нашую краіну. «Для мяне вялікай радасцю было бачыць поўныя цэрквы, што сведчыць, што не толькі рэлігія жывая, але жывая вера ў народзе», — адзначыў іерарх. Мітрапаліт Філарэт лічыць канферэнцыю падзеяй як у рэлігійным, так і ў агульнакультурным жыцці не толькі Беларусі, але і ў Еўропе. «Мы бачым сваю задачу ва ўмацаванні кантактаў Царквы і грамадства і ў падтрымцы дыялога паміж прадстаўнікамі розных рэлігійных традыцый», — адзначыў іерарх. |