Завяршаецца падача прац на фотаконкурс | Друк |
Беларусь
01.03.2012 10:38

3 сакавіка завершыцца падача прац на фотаконкурс «Мужчыны ў Касцёле: „Мы ёсць!“», арганізатарамі якога з’яўляюцца партал Catholic.by і газета Віцебскай дыяцэзіі «Каталіцкі Веснік». Заахвочваем вас да ўдзелу ў конкурсе і просім дасылаць якасныя творчыя фотаздымкі.

Мэта дадзенага фотаконкурсу — паказаць патрэбу ў мужчынах у касцёльным жыцці. Спадзяёмся, што вашыя фотаздымкі дапамогуць развеяць стэрэатыпы і падкрэсляць, наколькі важнай і неад’емнай з’яўляецца дзейнасць мужчын у жыцці Касцёла.

Умовы ўдзелу ў конкурсе чытайце тут >>>

Галасаванне на нашым сайце пройдзе з 5 па 15 сакавіка. Пераможцы будуць аб’яўлены 19 сакавіка, у свята святога Юзафа.

 
© 2003-2024 Catholic.by