Пра значэнне посту ў здароўі нацыі будуць разважаць у Акадэміі навук Беларусі | Друк |
Беларусь
14.03.2012 10:31

«Здароўе нацыі ў нацыянальнай бяспецы: пост і рэлігія» — з такім дакладам 15 сакавіка 2012 г. выступіць кс. Уладзіслаў Завальнюк падчас круглага стала пад назвай «Рэлігійны фактар нацыянальнай бяспекі РБ». Семінар арганізуе  Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Распачнецца круглы стол а 11-й гадзіне ў будынку Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН, зала № 110, першы паверх (г. Мінск, вул. Сурганава, 15).

Рэгістрацыя ўдзельнікаў распачнецца ў 10.30. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

 
© 2003-2024 Catholic.by