У Мінску адкрыецца выстава «Святло іконы» | Друк |
Беларусь
27.07.2012 10:12

Больш за 30 мастацкіх копій вядомых праваслаўных і каталіцкіх абразоў убачаць наведвальнікі выставы «Святло іконы», якая адкрыецца 2 жніўня ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі ў Мінску. Сярод экспанатаў — копіі абразоў Маці Божай Будслаўскай і Маці Божай Чэнстахоўскай.

Аўтарам копій, як паведамляе БелТА, з’яўляецца мастачка Ядзвіга Сянько, якая піша іконы па благаслаўленні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта.

 
© 2003-2024 Catholic.by