10 верасня 2012 г. спаўняецца 70 гадоў са дня мучаніцкай смерці Слугі Божага кс. Паўла Хоміча (1893–1942), Апостальскага Адміністратара ў Ленінградзе. Многія ведаюць святара як таго, хто пакутаваў за веру ў савецкіх лагерах, а ў час вайны быў адзіным святаром у блакадным Ленінградзе. Але мала хто ведае, што паходзіць ён з Беларусі (нарадзіўся ў Ваўкавыску).
Ксёндз Павел Хоміч скончыў Петраградскую духоўную семінарыю і вучыўся ў Духоўнай акадэміі. Нёс служэнне ў Петраградзе і Пскове. Быў арыштаваны ў 1926 г. і асуджаны на 10 гадоў лагераў. Пасля вызвалення нелегальна вярнуўся да сваіх вернікаў у Ленінград, дзе на кватэрах цэлебраваў літургію і ўдзяляў сакрамэнты. Пасля пачатку ВАВ выконваў абавязкі Апостальскага Адміністратара Ленінграда. Быў адзіным святаром у блакадным горадзе.
У 1942 г. яго абвінавацілі ў арганізацыі падпольнага Касцёла і антысавецкай агітацыі. 10 верасня 1942 г. ксяндза Паўла Хоміча расстралялі.
Цяпер ідзе беатыфікацыйны працэс святара. Пра атрыманыя ласкі праз заступніцтва ксяндза Хоміча, просім паведамляць па адрасе:
Расія, Санкт-Пецярбург, 198005 вул. Чырвонаармейская, 11 ці на e-mail:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
.