Сёлета 22 жанчыны будуць узнагароджаны ордэнам Маці |
| Друк | |
Беларусь
|
12.09.2012 17:26 |
12 верасня 2012 г. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджванні 22 шматдзетных маці ордэнам Маці. Дадзеную дзяржаўную ўзнагароду атрымліваюць жанчыны, якія нарадзілі і выхавалі больш за пяцёра дзяцей.
Пры гэтым улічваюцца не толькі ўласныя дзеці, але і ўсыноўленыя.
Ордэн Маці быў устаноўлены ў 1995 годзе, а ўпершыню шматдзетныя маці атрымалі яго ў Дзень маці 14 кастрычніка 1996 г.
(SZh)
|