Сёлета 22 жанчыны будуць узнагароджаны ордэнам Маці | Друк |
Беларусь
12.09.2012 17:26

12 верасня 2012 г. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджванні 22 шматдзетных маці ордэнам Маці. Дадзеную дзяржаўную ўзнагароду атрымліваюць жанчыны, якія нарадзілі і выхавалі больш за пяцёра дзяцей.

Пры гэтым улічваюцца не толькі ўласныя дзеці, але і ўсыноўленыя.

Ордэн Маці быў устаноўлены ў 1995 годзе, а ўпершыню шматдзетныя маці атрымалі яго ў Дзень маці 14 кастрычніка 1996 г.

(SZh)

 
© 2003-2024 Catholic.by