Віншаванне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Дзень маці | Друк |
Беларусь
14.10.2012 08:34

З нагоды Дня маці, які ў Беларусі адзначаецца ў другую нядзелю кастрычніка, ад усяго сэрца з далёкага Рыма віншую ўсіх беларускіх мам.

Мацярынства — гэта вялікі дар і адначасова вялікае заданне і адказнасць. Менавіта маці з’яўляецца той, хто перадае Божы дар жыцця. Яе заданнем разам з бацькам таксама ёсць клопат аб развіцці і належным выхаванні свайго дзіцяці да самастойнага жыцця. Ніхто і нішто не заменіць мацярынскай ласкі і яе клопату аб сваім дзіцяці. Тое, што яно вынесе з бацькоўскага дому, застанецца на ўсё жыццё. Таму важна, каб выхаванне засноўвалася на хрысціянскіх каштоўнасцях, асабліва ў наш час духоўнага крызісу. У гэтым сэнсе веруючая маці адыгрывае незаменную ролю.

Давяраючы ўсіх маці апецы Найсвяцейшай Панны Марыі — Маці Збаўцы, з Вечнага горада жадаю ўсім жанчынам, якія носяць у сабе дар мацярынства, благаслаўлення Божага на кожны дзень, кожную працу і на ўсе клопаты — як у служэнні каля хатняга агменю, так і ўсяму грамадству паводле мацярынскага паклікання. Няхай усё гэта робіцца з хрысціянскай верай, надзеяй і любоўю.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

 
© 2003-2024 Catholic.by