Новы дапаможнік па катэхезе. Цяпер каляровы | | Друк | |
Беларусь |
06.12.2012 11:26 |
У падручніку пад назвай «Гісторыя збаўлення» даступна прадстаўлена гісторыя Старога Запавету і праведзены паралелі да сённяшніх дзён, што дапамагае дзецям лепш зразумець змест Святога Пісання. Матэрыял тлумачыцца таксама пасродкам крыжаванак, дапаможных пытанняў, гульняў, рэбусаў. Канспекты заняткаў для катэхетаў па гэтым падручніку (а таксама для іншых класаў) знаходзіцца на нашым сайце ў раздзеле «Credo». Як паведаміла аўтар кнігі с. Нунэ Цітаян, набыць падручнік можна будзе ў кнігарні «Духоўная кніга» (г. Мінск, вул. Багдановіча, 25). Тэлефон кнігарні: +375 17 293 17 53. Святлана Жылевіч
![]() ![]() ![]()
|