«Шлюб з чалавекам іншага веравызнання»: онлайн-канферэнцыя на Catholic.by | Друк |
Беларусь
21.01.2013 14:50

6 лютага на нашым сайце пройдзе онлайн-канферэнцыя на тэму «Шлюб з чалавекам іншага веравызнання». На пытанні чытачоў Catholic.by адкажа сакратар Рады па справах сям’і, Нацыянальны душпастыр сем’яў а. Пётр Фраштэнга OCD.

Пытанні можна пакідаць у каментарах да гэтай навіны да 4 лютага ўключна.

А. Пётр Фраштэнга OCD скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Познані. Святарскае пасвячэнне атрымаў у 1999 годзе. Працаваў у Канстанцінаве (Будслаўскі дэканат), сёння — пробашч парафіі Маці Божай Зоркі Евангелізацыі ў Сініло.

 
© 2003-2024 Catholic.by