86 беларусак будуць сёлета ўзнагароджаны ордэнам Маці | Друк |
Беларусь
22.02.2013 13:30

Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей сёлета ў Беларусі ўзнагародзяць 86 шматдзетных маці. Адпаведны ўказ на днях падпісаў прэзідэнт рэспублікі.

Як паведамляе БелТА, сярод узнагароджаных — жыхаркі ўсіх абласцей Беларусі.

Ордэн Маці быў устаноўлены ў 1995 годзе, а ўпершыню шматдзетныя маці атрымалі яго ў Дзень маці 14 кастрычніка 1996 г.

(SZh)

 
© 2003-2024 Catholic.by